Беларускае Купалле на старонках Washington Post

Два здымкі беларускага фотажурналіста, карэспандэнта AFP Віктара Драчова са свята Купалля на Тураўшчыне сталі фота дня ў амерыканскім выданні Washington Post.У кадр Драчова трапілі тураўскія дзяўчаты ў самаробных спадніцах з травы, якія танчылі ля ракі, а таксама скокі моладзі праз агонь у купальскую ноч.Сярод іншых здымкаў, якія трапілі ў папулярную сярод чытачоў Washington Post рубрыку “Дзень у фота”: фотасюжэт са святкаваньня “Bous in La-Маr” у Гішпаніі, калі мужчыны заганяюць быкоў у мора, а потым ратуюць іх з вады на кацерах, здымак амерыканскай джазавай спявачкі з 43-га міжнароднага джазавага фестывалю ў швейцарскім Мантрэ, фота фанатаў Майкла Джэксана падчас развітання з кумірам ды іншае.Паводле “Радыё Свабода”