Беларуская каманда заняла першае месца на міжнародным турніры юных матэматыкаў

Каманда навучэнцаў мінскай сярэдняй школы № 41 і ліцэя БДУ падзяліла першае месца з камандай з Францыі на Першым міжнародным турніры юных матэматыкаў. Як паведамілі ў прэс-службе БДУ, турнір прайшоў у Францыі з 27 чэрвеня па 3 ліпеня на базе універсітэта Парыж-Сюд, які разам з БДУ выступіў яго арганізатарам. Пасля папярэдняга адбору ў турніры ўдзельнічалі дзве каманды з Балгарыі, каманды Расіі, Марока, Беларусі і дзве каманды Францыі. Школьнікі спаборнічалі ва ўменні рашаць складаныя матэматычныя задачы, правільна і пераканаўча падаваць атрыманыя вынікі, аргументавана адстойваць свой пункт гледжання ў публічных дыскусіях, адзначае прэс-служба. Заданні турніру былі апублікаваны за тры месяцы да яго пачатку ў інтэрнеце і насілі даследчы характар. Рашэнні некаторых з іх невядомыя нават аўтарам, гэта матэматычныя праблемы. Выступленне каманд школьнікаў ацэньвала міжнароднае журы пад кіраўніцтвам прафесара універсітэта Парыж-Сюд Жана-Крыстофа Йакоза, лаўрэата вышэйшай узнагароды ў галіне матэматыкі — прэміі Філдса. У склад журы ўваходзіў кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт БДУ Юрый Сыроід. Перамогу беларускай каманды ў спаборніцтвах забяспечыў высокі ўзровень падрыхтоўкі школьнікаў, з якімі займаліся выкладчыкі факультэта прыкладнай матэматыкі і інфарматыкі БДУ, гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.БелаПАН

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение