Еўракамісія запрашае беларускія арганізацыі ўзяць удзел у Форуме грамадзянскай супольнасці праграмы "Усходняе партнёрства"'

Еўракамісія запрашае ўсіх зацікаўленых даслаць заяўку на ўдзел у Форуме грамадзянскай супольнасці праграмы "Усходняе партнёрства", які пройдзе ў сярэдзіне лістапада ў БруселіМяркуецца, што ў форуме возьмуць удзел грамадскія арганізацыі, прафсаюзы, саюзы работадаўцаў, прафесійныя асацыяцыі, няўрадавыя і некамерцыйныя арганізацыі, мазгавыя цэнтры, нацыянальныя і міжнародныя арганізацыі грамадзянскай супольнасці.Апошні тэрмін падачы заявы 31 жніўня праз сайт Еўракамісіі. Удзел будзе пацверджаны пазней.Форум грамадзянскай супольнасці быў створаны ў рамках праграмы "Усходняе партнёрства", куды ўвайшлі 27 краін ЕС, а таксама Азербайджан, Арменія, Беларусь, Грузія, Малдова і Украіна. Каб забяспечыць празрыстасць арганізацыі форуму, 25 сакавіка — 25 красавіка Еўракамісія прымала прапановы, якія паступілі пераважна ад арганізацый грамадзянскай супольнасці краін — партнёраў праграмы.Форум пройдзе пры падтрымцы Еўракамісіі, шведскага старшынства ЕС, Еўрапейскага камітэта па эканоміцы і сацыяльнай палітыцы. БелаПАН

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение