У Вільні прайшоў пікет з нагоды дзевяцігоддзя знікнення Зміцера Завадскага + фота

Моладзевыя актывісты правялі ў Вільні вулічны пікет, прысвечаны дзевяцігоддзю з дня знікненя вядомага беларускага журналіста Зміцера Завадскага .

Маладыя людзі прайшліся па вуліцах літоўскай сталіцы з бела-чырвона-белым сцягам. Яны раздавалі мінакам улёткі з інфармацыяй пра выкраданне Зміцера Завадскага.Падчас пікету актывісты трымалі фотаздымкі  выкрадзенага журналіста і плакаты: "Дзе Завадскі?" і "Хочам ведаць праўду".Нагадаем, што 7 ліпеня 2000 года аператар тэлеканала ОРТ Зміцер Завадскі знік пры нявысветленых акалічнасцях па дарозе ў аэрапорт "Мінск-2".Выкраданне Зміцера Завадскага афіцыйна лічыцца раскрытым. Вінаватымі ў ім былі прызнаныя афіцэры спецпадраздялення МУС "Алмаз" Валер Ігнатовіч і Максім Малік (прысуджаныя да пажыццёвага зняволення), былы курсант Акадэміі МУС Аляксей Гуз (прысуджаны да 25 год пазбаўлення волі), а таксама раней тройчы судзімы грамадзянін Сяргей Савушкін (прысуджаны да 12 год пазбаўлення волі).Усе прысуды былі вынесеныя судом у закрытым парадку. Ніякіх доказаў дачынення асуджаных да выкрадання Зміцера Завадскага грамадскасці прадстаўлена не было. Ні адзін з іх сваёй віны не прызнаў. Цела зніклага журналіста следствам знойдзена не было. 

 

 

  Паводле "Хартыі'97"

 

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение