Тэлеканал "Белсат" скарачае вяшчанне да чатырох гадзін у суткі

З 6 ліпеня тэлеканал "Белсат" скарачае вяшчанне да чатырох гадзін у суткі. Паводле словаў выконваючага абавязкі прэс-сакратара тэлеканала Сяргея Пелясы, скарачэнне часу вяшчання звязана з перыядам адпачынкаў і эканоміяй сродкаў.

Тэлеканал з сённяшняга дня будзе трансляваць перадачы з 19 да 23 гадзін па мінскім часе.Скарачэнне перыяду вяшчання  — часовае, адзначыў Пеляса. "Вяшчанне скарачаецца толькі на два месяцы, — ліпень і жнівень. Гэта было зроблена ў мэтах захавання якасці праграм. З 6 верасня "Белсат" гатоў вярнуцца да былога аб'ёму вяшчання", — сказаў ён."Гэта не азначае, што нейкія перадачы на "Белсаце" будуць ліквідаваны. У перыяд адпачынкаў будуць штотыднёва выходзіць праграмы "Акно ў Еўропу", "Прэс-экспрэс", "Гісторыя пад знакам "Пагоні". Інфармацыйная праграма "Аб'ектыў" павялічвае працягласць да 20 хвілін і будзе выходзіць як і раней у 21.00", — зазначыў Пеляса.23 красавіка 2007 года Польскае грамадскае тэлебачанне (TVP) і Міністэрства замежных спраў Польшчы падпісалі пагадненне аб стварэнні спадарожнікавага тэлеканала "TV Беларусь". Яго дырэктарам была прызначана Агнешка Рамашэўска. 18 ліпеня TVP зацвердзіла ў сваёй  структуры новы спадарожнікавы тэлеканал, які атрымаў назву "Белсат". Вяшчанне "Белсата" пачалося 10 снежня 2007 года. Канал фінансуецца з рэзервовага бюджэту польскага МЗС, а таксама ўрадамі шэрагу еўрапейскіх дзяржаў і Еўрапейскай камісіяй.

Трансляцыя перадач тэлеканала ажыццяўляецца праз спадарожнікі Astra і Sirius 4.Паводле "БелаПАН"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение