“Шведскае радыё вырашыла працаваць на Лукашэнку”

Такую ацэнку дзеянням кіраўніцтва міжнароднага аддзелу Sveriges Radio (SR) даюць вядомыя прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі гэтай краіны. Сёння штотыднёвік Sydsvenskan, які выдаецца ў горадзе Мальмё, надрукаваў адкрыты ліст пратэсту 16 шведскіх пісьменнікаў і дзеячаў культуры ў сувязі з закрыццём сёлета ад 1 верасня беларускай праграмы Радыё Швецыя.Як гаворыцца ў лісце 16-ці, беларускія праграмы SR “маюць вялікае значэнне для дэмакратычнага руху Беларусі, цягам свайго існавання яны ў многім садзейнічалі выхаду беларусаў з той ізаляцыі, у якой апынулася іх краіна ў выніку палітыкі прэзідэнта Лукашэнкі.Рашэнне SR аб закрыцці вяшчанне на беларускай мове на карысць пашыранага вяшчання па-расейску, магчыма, і можна тлумачыць недасведчанасцю, аднак у любым выпадку гэты крок будзе працаваць на рэжым Лукашэнкі і будзе мець сумныя наступствы для дэмакратычнага развіцця краіны”.Паводле аўтараў звароту 16-ці да шведскай грамадскасці, “шведы, якія нічога не ведаюць пра сваіх суседзяў на паўднёвым усходзе, хутчэй за ўсё невінаватыя”. Дзеячы мастацтва падкрэсліваюць, што кіраўнік Міжнароднага каналу шведкага нацыянальнага радыё Інгэмар Лёфгрэн, які патлумачыў рашэнне “аб спыненні беларускай праграмы на карысць вяшчання на адной з вялікіх еўрапейскіх моваў, а менавіта — расейскай, тым больш што гэта мова, якую разумеюць і ў Беларусі”, не проста недасведчаны чалавек. У яго рашэнні “дрэнна схаваная абыякавасьць як да беларускай мовы, так і да змагання беларусаў за адкрытую і незалежную Беларусь”.Як гаворыцца ў адкрытым лісце 16-ці, палітыка русіфікацыі – гэта адзін з відавочных інструментаў таталітарных уладаў – у гэтай краіне драматычна скарачаецца колькасць школ з выкладаннем на беларускай мове, вывучанне твораў класікаў беларускай літаратуры, больш таго, існуюць выпадкі, калі людзей арыштоўваюць на вуліцы, класіфікуючы іх размову на матчынай мове як лаянку.Паводле шведскіх дзеячаў літаратуры і мастацтва, “спадар Інгэмар Лёфгрэн мае рацыю толькі ў адным, большасьць беларусаў, сапраўды, разумеюць расейскую мову. Аднак прыкладна 70% насельніцтва лічаць беларускую мову сваёй роднай”. “Беларусь не з’яўляецца Расіяй,– заўважаюць аўтары ліста.-- Ці гэта азначае штосьці для Шведскага Радыё?”Як гаворыцца ў звароце, “значэнне беларускага вяшчання SR немагчыма пераацаніць. Калі пазбавіць слухачоў вяшчання па-беларуску, гэта можа выклікаць недавер да Захаду”.16 шведскіх пісьменнікаў і дзеячаў культуры заклікаюць кіраўніцтва SR перагледзець сваё рашэнне.“Інакш дзеянні Швецыі ў накірунку пазбаўлення беларускай грамадскасці свабоды слова можна параўнаць з дзеяннямі беларускай дыктатуры”,-- лічаць аўтары звароту, надрукаванага ў выданні Sydsvenskan.Пад лістом сярод іншых падпісаліся: Гэнрык Энбом, Пэр Бэргстрэм, Марыя Люндквіст, Нільс Гокансан, Андэрс Будэгард, Арнэ Юнсан, Іда Бэр'ель, Марыя Сэдэрбэрг, Андрэас Матсан.Паводле  “Радыё Свабода”

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение