Еўракамісія выдзеліла амаль 10 тыс. новых грантаў у межах адукацыйнай праграмы Erasmus Mundus

Еўракамісія выдзеліла амаль 10 тыс. новых грантаў у межах адукацыйнай праграмы Erasmus Mundus у 2009/2010 навучальным годзе, паведамляе прадстаўніцтва ЕК у Беларусі.Паводле слоў еўракамісара па пытаннях адукацыі, навучання, культуры і моладзі Яна Фігеля, Erasmus Mundus "набірае абароты". Пасля старту ў 2004 годзе яна стала адной з самых перадавых міжнародных праграм, заявіў ён. Еўракамісар зазначыў, што, акцэнтуючы ўвагу на пытаннях якасці і дасканаласці, Erasmus Mundus "робіць значны ўнёсак у папулярызацыю еўрапейскай вышэйшай адукацыі ў свеце". У 2009/2010 навучальным годзе будзе выдзелена 1 тыс. 833 стыпендыі студэнтам для навучання па магістэрскіх праграмах разам са студэнтамі з ЕС. 489 выкладчыкаў з выдатнымі акадэмічнымі дасягненнямі атрымаюць магчымасць прыехаць у Еўропу для выкладчыцкай, даследчай або навучальнай дзейнасці ў межах адной з магістэрскіх праграм.У 2009 годзе стартуе другі этап праграмы, які будзе ажыццяўляцца да 2013 года. Прадугледжваюцца новыя элементы, у тым ліку стыпендыі для ўдзелу ў шэрагу новых доктарскіх праграм і гранты для еўрапейскіх студэнтаў на паездку ва універсітэты, якія задзейнічаны ў праграме і размяшчаюцца за межамі Еўрасаюза.БелаПАН

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение