У Нарвегіі выйшла кніга “Чарнобыльскія гісторыі”

Інгрыд СтаргольмэнЯе аўтарка — 33-х гадовая літаратарка Інгрыд Старгольмэн у свой час правяла два месяцы на забруджанай радыяцыяй тэрыторыі Беларусі і Ўкраіны і запісала прыкладна 70 споведзяў самых розных людзей — сведкаў і ахвяраў найвялікшай у Еўропе экалагічнай катастрофы.

Паводле аўтаркі, “Чарнобыльскія гісторыі” напісаныя пад уплывам кнігі “Чарнобыльская малітва” папулярнай ў Скандынавіі беларуская пісьменьніцы Святланы Алексіевіч, а таксама пад уражанем ад жоўтага чарнобыльскага дожджу, пад які цёплым травеньскім днём 1986 трапілі Інгрыд і яе дзве сястры.На пытанне, чаму тэма Чарнобыля зацікавіла яе, жыхарку далёкай ад Беларусі ды Ўкраіны Нарвегіі, Інгрыд Старгольмэн адказвае пытаннем:“Што азначае далёкай, калі на другі пасля аварыі дзень воблакі стаялі над усёй Еўропай? Любая краіна, у якой нават і няма рэактараў можа пацярпець з-за радыёактыўных ападкаў па віне іншай краіны”.Інгрыд Старгольмэн распавядае ўласную гісторыю:“У мяне ёсць дзве сястры. Кожная з іх мае такі ювелірны шнар на шыі. Гэта азначае, што кожная перанесла аперацыю на шчытападобнай залозе. Я ўзгадваю той цудоўны травеньскі дзень 1986-га, калі раптам з неба пайшоў жоўты дождж. І мы, тады яшчэ малыя, нічога не ведалі пра радыяцыю і вельмі яму радаваліся. Скакалі, весяліся… На жаль, мы не адзіная сям’я ў Нарвегіі, якую напаткалі наступствы чарнобыльскай аварыі. У маіх родных мясьцінах, там дзе жыве такі народ як саамы, людзям па-ранейшаму ня раяць зьбіраць грыбы і ягады. Пра высокі ўзровень радыяцыі ў гэтых лясных прадуктах мог бы засведчыць і мой бацька — эколаг, які ад моманту трагедыі займаўся правядзеннем самых розных пробаў на радыяцыю зямлі, раслінаў, грыбоў, грунту”.Паводле Інгрыд, яна і дагэтуль не можа вызваліцца ад адчування таго анамальнага жоўтага дажджу.Аднойчы хтосьці з сяброў прынёс Інгрыд кнігу беларускай пісьменніцы Святланы Алексіевіч. Там Інгрыд знайшла нешта сугучнае сваім адчуванням. Беларуская пісьменніца пісала, як людзі, якія жылі непадалёк ад месца аварыі , пад час выбуху бачылі не агонь, а нейкае дзівоснае малінавае святло. Ніхто не думаў, што смерць можа быць такой прыгожай“. Алексіевіч пісала, што Чарнобыль прынёс людзям нейкія абсалютна новыя вобразы ды сімвалы, аднак чалавецтва пакуль так і не можа разгадаць гэтыя знакі”.У 2002 Інгрыд Старгольмэн удалося наведаць Беларусь і Ўкраіну. Яна правяла ў Чарнобыльскай зоне два месяцы.“Я размаўляла з тымі, хто працаваў на рэактары, а таксама з ліквідатарамі, пажарнымі, а яшчэ дзецьмі, якія нарадзіліся з самымі рознымі дэфектамі, іх бацькамі. У кожнага была свая гісторыя. І кожны асобны выпадак выглядаў куды больш жахлівым, чым я гэта апісала. Апрацоўваючы гэтыя гісторыі літаратурна, я зразумела, што ніколі не змагу як у люстэрцы паказаць сапраўдны боль гэтых людзей. Самае жудаснае тое, што ніхто не думае пра больш аддаленыя наступствы. Яны не пытаюцца ні пра дадзенныя вымярэнняў, ні пра мэдыкаменты, ні пра чыстыя прадукты харчавання. Кнігу „Чарнобыль — хроніка будучыні“, напэўна, мала хто з іх чытаў”.Пасля вяртання з Чарнобылю Інгрыд надрукавала ў нарвежскіх СМІ ўласныя нататкі і шматлікія інтэрв'ю. Гісторыі аказаліся запатрабаванымі. Па просьбе рэдактараў радыё NRK пісьменніца начытала свае тэксты для эфіру. Цяпер выйшла кніга. Выдаўцы палічылі, што ўсе 70 гісторый спадарыні Старгольмэн будуць цікавіць не адно пакаленне нарвежскіх чытачоў.

На фота Інгрыд Старгольмэн.

Паводле "Радыё Свабода"