У Нью-Ёрку прадстаўленая новая кніга Пазьняка

У Нью-Ёрку, у грамадcкім цэнтры сабору св. Кірылы Тураўскага, адбылася прэзентацыя кнігі Зянона Пазьняка “Нацыянальныя каштоўнасьці”.Як адначаецца ў анатацыі, у кнізе даследуюцца пытанні станаўлення нацыянальнай свядомасці і ідэалогія нацыянальна-культурнай супольнасці, праблемы выжыванні і развіцця культуры ў неспрыяльных абставінах. Змешчаныя развагі пра значэнне беларускай мовы, нацыянальных сімвалаў, ролю эліты ў жыцці грамадства.Па словах Пазьняка, кніжка разлічаная на асветніцтва маладога пакалення. На думку старэйшага дзеяча беларускай дыяспары ў Амерыцы Антона Шукелойця, які выступіў на прэзентацыі, гэтае выданне будзе ўнёскам ў распрацоўку канцэпцыі нацыянальнай ідэі.Гэта – сёмая кніга Пазьняка, выдадзеная ім у эміграцыі. Папярэдняя (“Развагі. Канцэпцыя новага Беларускага Адраджэньня, кн.1”) аб’ядноўвае артыкулы, выступы і матэрыялы з1990 году да эміграцыі аўтара. Зянон Пазьняк таксама аўтар некалькіх паэтычных зборнікаў, з’яўляеца ганаровым членам Беларускага ПЭН-цэнтру.Радыё Свабода

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение