Мінскае фрык-кабарэ ў Беластоку

У Беластоцкім клубе “Одэон” у рамках Міжнароднага прагляду тэатральных ініцыятываў “Бялыштук” адбыўся канцэрт мінскай групы фрык-кабарэ бэнд “Серебряная свадьба”. Выступленне беларускіх музыкаў і актораў прыйшлося да густу беластоцкай публіцы.Мінскія музыкі арганізавалі ў Беластоку цэлае музычна-тэатральнае шоў. Гукі гітары, скрыпкі і бубноў перамяжоўваліся з гучанннем гармоніка, трамбона і тубы. А публіку заводзіла вакалістка “Серебряной свадьбы” Святлана Залеская-Бень, ці проста Бенька:"Вы мне не дарили французских духов,Зато стихов дарили целые кучи.А что мне толку от ваших стихов,Духи, по-моему, лучше!"Публіка проста шалела. Гучалі песні па-расейску і па-французку. Як гавораць самі ўдзельнікі кабарэ: іранічныя, парадаксальныя, жыццясцвярджальныя з элементамі буфанады. Вось як рэагавала на іх публіка:Хлопец: “ Вельмі прыгожы цудоўны канцэрт. Выражэнне эмоцыяў на сцэне”.Дзяўчына: “Цудоўнае тэатралізаванае відовішча. Шыкоўная музыка, шмат уражанняў, весела”.Хлопец: “Вельмі прыгожа, мне вельмі спадабалася. Не чулі мы гэтага, калі яны выступалі ў Супраслі, і вельмі шкада. Бо гэта проста файна”.Пасля заканчэння канцэрту Святлана Залеская сказала, што ёй вельмі падабаецца польская публіка: "Я думаю, што людзі ў Польшчы маюць адну цудоўную якасць. Яны вельмі блізкія нам па свайму славянскаму светаўспрыняццю, але ў той жа час яны больш раскрытыя, больш шчырыя і непасрэдныя, іх рэакцыя больш яскравая. Нам тут падабаецца граць". Дарэчы, хутка можна будзе пачуць “Серебряную свадьбу” і па-беларуску."Мы, як толькі прыедзем, пачнем працаваць над запісам. Для нас гэта вельмі важна і прынцыпова. Мы любім і ведаем беларускую мову, але, на жаль, яна не ёсць для нас арганічнай. Мы выраслі ў расійскамоўным асяроддзі. Наша матчына мова руская, бо на ёй гаварылі нашы бацькі, дзядулі і бабулі. Але мы хочам аддаць даніну павагі люібімай і роднай мове", -гаворыць вакалістка  “Серебряной свадьбы”Група перазапіша некалькі сваіх песняў у рамках праекту “Тузіна гітоў” і грамадскай кампаніі “Будзьма беларусамі”  “Перазагрузка”.Паводле "Радыё Рацыя"

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение