У Варшаву завіталі беларускія ліцэісты

70 навучэнцаў Гуманітарнага  ліцэю імя Якуба Коласа ў Мінску знаходзяцца з візітам ў Варшаве. У панядзелак 29 чэрвеня яны прысутнічалі на першых занятках. У польскай сталіцы навучэнцы ліцэю будуць знаходзіцца цягам 1 месяца. Іх пражываньне і утрыманне арганізавалі сталічныя ўлады і Клуб каталіцкай інтэлігенцыі KIK. Месца для правядзення заняткаў прапанавалі некалькі прэстыжных прыватных школаў.- Дзеці прыехалі да нас ўжо 5 раз,- кажа Марэк Келяноўскі з KIK, які займаецца каардынацыяй праекту „Беларусь”.- Мы хочам, каб дзеці не толькі вучыліся,  але і знаёміліся са знакамітасцямі грамадскага і культурніцкага жыцця Польшчы.-Менавіта такой разнароднасці не хапае ў нашай краіне, скардзяцца ліцэісты. Ў 2003-м годзе, пасля 13-ці гадоў дзейнасці, Гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа ў Мінску быў зачынены беларускімі ўладамі. Прычына? Навучэнцы і выкладчыкі былі занадта незалежныя.-Дзеці маюць права навучацца на сваёй роднай мове, а не па- расейску. Маюць права ведаць сапраўдную  гісторыю, а не тую ідэалёгію, якую стварае Аляксандар Лукашэнка. Урэшце, маюць права карыстацца рознымі падручнікамі, а не толькі тымі, дазволенымі ўладамі,- сказаў Лявон Баршчэўскі, настаўнік, пісьменнік, перакладчык, які часова выконвае абавязкі дырэктара ліцэю.- Галоўны дырэктар застаўся ў Беларусі з навучэнцамі, якія мелі праблемы з візамі. Я спадзяюся, што яны даедуць да нас цягам некалькіх дзён. Шкада было б змарнаваць такі шанец,- кажа Баршчэўскі.Паводле “Польскага радыё для замежжа”

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение