Актывісты "Міжнароднай амністыі" маюць намер пікетаваць беларускае пасольства ў Маскве

Актывісты праваабарончай арганізацыі "Міжнародная амністыя" маюць намер правесці 3 ліпеня пікет перад будынкам беларускага пасольства ў Маскве.Удзельнікі акцыі маюць намер патрабаваць спыніць вынясенне смяротных прыгавораў і ўвесці мараторый на смяротную кару ў Беларусі. - Смяротная кара — не проста акт пакарання, а ўзаконены фізічны і псіхалагічны здзек, вышэйшым пунктам якога з'яўляецца забойства чалавека дзяржавай. Гэтаму трэба пакласці канец, — заявіла генеральны сакратар праваабарончай арганізацыі Айрын Кан, паведамляецца ў заяве МА."Міжнародная амністыя" заклікае прэзідэнта і парламент Беларусі неадкладна ўвесці мараторый на вынясенне і выкананне смяротных прыгавораў у якасці першага кроку на шляху да поўнай адмены смяротнай кары.У заяве "Міжнароднай амністыі" адзначаецца, што У 2008 годзе ў Беларусі было пакарана чатыры чалавекі. Акрамя таго, адмена смяротнай кары з'яўляецца галоўнай умовай узнаўлення для парламента Беларусі статусу спецыяльнага запрошанага ў парламенцкай асамблеі Савета Еўропы.Паводле "Радыё Рацыя"   

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение