Стыпендыі беларусам на навучанне ў Берліне

Таварыства студэнцкіх абменаў з Цэнтральнай і Усходняй Еўропай (GFPS) прапаноўвае стыпендыі беларусам на навучанне на працягу летняга семестра 2010 года ў Берліне.Разам з нямецкімі фондамі "Памяць, адказнасць і будучыня" і "Цайт" GFPS выдзяляе дзве стыпендыі на перыяд з 1 красавіка да 31 жніўня 2010 года. Запрашаюцца студэнты або магістранты любой спецыяльнасці з Беларусі, якія валодаюць нямецкай мовай і бяруць удзел у грамадскім або палітычным жыцці краіны.У стыпендыю ўваходзіць пакрыццё расходаў на візу і аплату навучання, сродкі на асабістыя расходы.Апошні тэрмін падавання анкет — 30 верасня 2009 года. Усе падрабязнасці на сайце http://www.gfps.org/belarus.БелаПАН