Сурвілла супраць закрыцця беларускага вяшчання ў Швецыі

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла даслала на імя генеральнага дырэктара швецкага радыё Маца Свэгфорса ліст, у якім выказала занепакоенасць прынятым днямі рашэннем аб скасаванні перадачаў на беларускай мове.Старшыня Рады БНР лічыць, што гэта беларусамі свету будзе ўспрынята як падтрымка дыктатарскаму рэжыму Лукашэнкі і ягонай антыдэмакратычнай і антыбеларускай палітыцы ў Беларусі. Івонка Сурвілла адзначыла, што расейскую мову беларусы, якія вымушаныя былі хадзіць у расейскія школы, ведаюць, але асабіста для яе расейская мова – чужая. Беларусь патрабуе падтрымку Еўропы дзеля таго, каб дамагчыся дэмакратычных пераменаў. Старшыня Рады БНР папрасіла перагледзіць рашэнне аб скасаванні беларускамоўнага вяшчання Швецкага радыё. Радыё Свабода

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение