Вынікі эканамічнага саміту Польшча-Беларусь

23-24 чэрвеня ў Варшаве адбыўся І эканамічны саміт Польшча-Беларусь. Асноўны вынік – Польшча й Беларусь хочуць ствараць лепшыя ўмовы для двухбаковага супрацоўніцтва.З пачатку 1990-ых гадоў у Польшчы рэгулярна адбываюцца польска-беларускія бізнэс-сустрэчы. Гэта  так званыя “Форумы эканамічнага добрасуседзтва”. За гэты час польска-беларускія эканамічныя адносіны выйшлі на сур’ёзны ўзровень. За апошні год гандлёвы абарот паміж дзьвюма краінамі ўпершыню дасягнуў лічбы 3 млрд. даляраў. Аднак у гэтым годзе пад уплывам сусветнага крызысу, гандаль паміж Польшчай ды ўсходнімі краінамі пачаў імкліва скарачацца. У сувязі з гэтым польскія грамадзкія асяродкі вырашылі звярнуцца да ўрадаў і заклікаць іх выпрацаваць меры, скіраваныя на аднаўленьне эканамічнай супрацы. Гэта было асноўнай задачай Эканамічнага саміту Польшча-Беларусь. Распавядае амбасадар Станіслаў Цёсэк, гэнэральны сакратар асацыяцыі “Усходні клуб”, якая была ініцыятарам гэтага мерапрыемства. Станіслаў Цёсэк: Усходні клюб - гэта арганізацыя, якая займаецца падтрымкай эканамічных кантактаў Польшчы з Усходам. Мы цікавімся Украінай, Расіяй, а таксама Беларуссю. Ідэю правесці саміт нам падказаў эканамічны крызыс, пад уплывам якога нашыя эканамічныя адносіны з Усходам пагоршыліся. Гвалтоўна скараціўся і імпарт, і экспарт. Асабліва відавочна гэта стала ў студзені бягучага году. Мы ўсе на гэтым губляем. Ва умовах крызысу вельмі ўзрастае роля ўрадаў. Напрыклад, паглядзіце на Францыю ці ЗША. Таму мы палічылі, што польскі й беларускі ўрады павінны  таксама ўзяцца за вырашэньне гэтай сітуацыі. Адсюль ідэя сабраць прадпрымальнікаў і урадоўцаў, каб яны выказаліся на гэтую тэму, што можна зрабіць, каб спыніць падзенне эканамічнага абароту. Дзеля гэтага мы, грамадзяне, выбіраем урады, парламэнты, каб яны выпрацоўвалі асновы эканамічнай палітыкі ў адносінах з іншымі дзяржавамі, асабліва суседзямі. Таму такія саміты вельмі патрэбныя.  Варшаўскі саміт паказаў, што ёсьць перспэктывы для паглыблення  эканамічнай супрацы з Беларуссю. Прысутнасьць урадоўцаў з Беларусі: прадстаўнікоў міністэрстваў, профільных ведамстваў, шматлікіх фірмаў, сведчыла пра жывы інтарэс. Таксама цікавасьць да саміту выказаў і польскі бок. У працах саміту бралі удзел прэм’ер -міністар Польшчы Дональд Туск, міністар эканомікі Вальдэмар Паўляк, прадстаўнікі іншых міністэрстваў. Дональд Туск, выступаючы падчас саміту, падкрэсліў, што надыходзіць час для збліжэння Польшчы і Беларусі, для таго, каб лічыліся агульныя інтарэсы, а не канфлікты. Паводле словаў Марка Клочкі, генэральнага сакратара Польскай эканамічнай палаты, гэта вельмі пазітыўны сігнал для бізнэсу.Марэк Клочка:  Эканамічныя асяродздзі як у Польшчы, так і Беларусі даўно казалі ўладам, што трэба абмежаваць уплыў палітыкі на гандаль і эканамічную супрацу. Таму мы вельмі радыя, што прэм’ер - міністар Туск і міністар Паўляк так адкрыта казалі пра важную ролю прадпрымальнікаў з абедзвюх краінаў і пра новыя магчымасці супрацы. Такія магчымасці ёсьць і іх вельмі шмат. Не трэба спецыяльна тлумачыць, што іх вельмі шмат паміж народамі, якія жывуць па - суседзку, маюць агульную мяжу, гістарычныя сувязі і традыцыі, шмат міжчалавечых кантактаў. Не варта ствараць штучныя бар’еры, толькі таму, што ёсьць спрэчныя пытанні. Пра гэта, як падкрэсліваў польскі прэм’ер, павінны размаўляць палітыкі. Пры гэтым яны не павінны замыкаць дзверы народам.Гэты саміт паказаў на тое, што сёння ў польска-беларускіх адносінах пачалася палітычная адліга. Бізнэсоўцы абедзвюх краінаў спадзяюцца скарыстацца гэтай сітуацыяй. На саміце ў Варшаве абмяркоўвалі новыя праекты супрацоўніцтва як мікра, так і макра характару. Распавядае Юзаф Лахоўскі, старшыня Польска-беларускай гандлёва-эканамічнай палаты, якая была аднім з арганізатараў Саміту. Юзаф Лахоўскі: Першы крок зроблены. Гэта палітычная адліга. Другім будзе падпісанне дамовы пра малы памежны рух. Гэта вельмі важна, бо адчыніць межы і паўплывае на гандлёвы абмен.  Сёння 5200 польскіх фірм бяруць удзел у памежным гандлі. Гэта  дзесяткі тысяч чалавек. Гэта канкрэтныя грошы і месца працы. Учора польскі прэм’ер - міністар даў добры сігнал і вялікаму бізнэсу, што Беларусь - гэта прыярытэт для ўраду. Менавіта таму на саміце была размова пра тое , каб  перайсці да вялікіх эканамічных праектаў: стварэння фірмаў, вытворчасці, інвестыцыяў у новыя тэхналогіі. Былі агучаныя шматлікія праекты, дзе Польшча і Беларусь маглі б супрацоўнічаць. Напрыклад, у энергетыцы гэта новыя трубаправоды і электрастанцыі, у турыстыцы -- Аўгустоўскі канал і  Белавежская пушча, у інфраструктуры – новыя шляхі перавозу грузаў. Гэта вялікія макра-інвестыцыі. Гэта будзе новы віток эканамічных адносінаў, такі, што праз пару год сённяшні гандлёвы абарот павялічыцца ў разы і можа будзе на ўзроўні 6-8 мільярдаў.     Эканамічны саміт Польшча-Беларусь паказаў, што ў беларуска-польскіх стасунках сёння склалася добрая атмасфера. Цяпер галоўнае, каб гэтыя словы  былі рэалізаваны на прыктыцы. Ацаніць гэта можна будзе праў год, калі адбыдзецца ІІ эканамічны саміт Польшча–Беларусь у Мінску.Польскае радыё для замежжа

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение