Салідарнасць бурыць муры

Акцыі салідарнасьці прайшлі ў Варшаве і ў студзені
Сёння ў Варшаве і Вільні пройдуць акцыі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі і іх сем'ямі. У Варшаве на Замкавым пляцы будзе збудаваны сімвалічны мур. У Вільні пройдзе шэсце да беларускай амбасады.
Акцыі салідарнасьці прайшлі ў Варшаве і ў студзені
Сёння ў Варшаве і Вільні пройдуць акцыі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі і іх сем'ямі. У Варшаве на Замкавым пляцы будзе збудаваны сімвалічны мур. У Вільні пройдзе шэсце да беларускай амбасады.
У Варшаве акцыя пад назвай "Салідарнасць бурыць муры" стартуе а 17-й гадзіне паводле мясцовага часу і будзе складацца зь некалькіх частак, адной з якіх будзе невялікі перформанс. Гаворыць адзін з заяўнікаў Антось Цялежнікаў, прадстаўнік Звязу за дэмакратыю ў Беларусі:“Будзе збудаваны такі сімвалічны мур з кардонных каробак, на якім людзі будуць пісаць слова "салідарнасць" у падтрымку тых вязняў, якія сёння сядзяць. А калі гэтых надпісаў назбіраем шмат, мы тады сімвалічна разбурым гэты мур, паказваючы такім чынам, што падтрымка людзей вельмі важная і салідарнасць вельмі важная, бо можа спрычыніцца да вызвалення сённяшніх палітвязняў. Будуць на акцыі іх партрэты, будуць раздавацца ўлёткі. І калі гэта тэхнічна атрымаецца, мы хочам паказаць відэашэраг падзеяў у Беларусі праз праектар. На адной сцяне. Мы хочам перадусім прыцягнуць увагу мясцовых жыхароў. Робім гэта ўсё ў такім турыстычным месцы як Замкавы пляц. Так што спадзяемся прыцягнуць увагу да тэмы зняволеных".16 лютага салідарнасць з беларускімі палітвязнямі і іх сем'ямі таксама выкажуць у Вільні.Там акцыя распачнецца а 16-й ля будынку былой турмы КДБ, дзе цяпер месціцца музей ахвяраў генацыду. Яе ўдзельнікі пройдуць шэсцем да беларускай амбасады. Там адбудзецца мітынг салідарнасці. "Мы праводзім акцыю з сябрамі, якія з'ехалі з Беларусі, бо больш няма магчымасці там заставацца, – расказвае адзін з арганізатараў Уладзімер Кунец. – Тут у Вільні давераныя асобы Міхалевіча, Някляева, Раманчука. І мы вось хочам праявіць салідарнасць з беларускімі вязнямі, бо ведаем, як ім складана. Мы лічым, што салідарнасць павінна быць ва ўсім свеце – у Вільні, іншых гарадах".Плануецца, што ў акцыі, акрамя актывістаў штабоў кандыдатаў на прэзідэнта Беларусі, возьмуць удзел прадстаўнікі беларускай дыяспары, студэнты Еўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсітэту, студэнты літоўскіх ВНУ.

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение