У Варшаве пройдуць польска-беларускі эканамічны саміт і нацыянальная выстава Беларусі

Заўтра ў Варшаве адчыніцца беларуская нацыянальная выстава "Белінтэрэкспа". У выставе возьмуць удзел больш за сотню беларускіх прадпрыемстваў і арганізацый, працягнецца яна да 26 чэрвеня. У межах выставы  23 чэрвеня адбудзецца першы польска-беларускі эканамічны саміт, мэта якога — актывізацыя двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, знішчэнне перашкод, якія маюцца ў гандлі паміж дзвюма краінамі і пошук шляхоў па змякчэнні наступстваў фінансавага і эканамічнага крызісу.Мерапрыемства таксама, як адзначаюць арганізатары, заклікана прадэманстраваць падтрымку эканамічнага супрацоўніцтва суб'ектаў гаспадарання Беларусі і Польшчы з боку ўрадаў гэтых краін. Чакаецца, што ўдзел у яго працы возьмуць намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Андрэй Кабякоў і віцэ-прэм'ер, міністр эканомікі Польшчы Вальдэмар Паўляк.Дзелавая праграма працы выставы ўключае правядзенне трох прэзентацый і семінараў: банкаўскай сферы "Банкі і інвестыцыі", Беларускай нафтавай кампаніі і турыстычных магчымасцяў Беларусі. Гэтыя мерапрыемствы запланаваныя на 25 чэрвеня. Больш падрабязную інфармацыю пра нацыянальную выставу Беларусі ў Польшчы чытайце тут.Паводле “БелаПАН”

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение