Сёння ПАСЕ разгледзіць пытанне аб вяртанні парламенту Беларусі статусу спецыяльнага запрошанага

23 чэрвеня на летняй сесіі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) у Страсбургу будзе разгледжана пытанне аб вяртанні беларускаму парламенту статусу спецыяльнага запрошанага. З дакладам выступіць спецдакладчык ПАСЕ па сітуацыі ў Беларусі Андрэа Рыгоні. Затым пройдзе дыскусія з удзелам беларускай афіцыйнай дэлегацыі і прадстаўнікоў апазіцыі. Паводле графіка сесіі, гэта павінна адбыцца ў першай палове дня.Афіцыйную дэлегацыю на слуханнях узначальвае віцэ-спікер Палаты прадстаўнікоў Валерый Іваноў. Аб`яднаныя дэмакратычныя сілы Беларусі прадстаўлены лідэрам Аб`яднанай грамадзянскай партыі Анатолем Лябедзькам.26 мая Рыгоні прэзентаваў свой даклад паліткамісіі ПАСЕ, і гэта структура прагаласавала за вяртанне Нацыянальнаму сходу Беларусі статусу спецыяльнага запрошанага.Канчатковае рашэнне павінна быць прынята сёння. У праекце рэзалюцыі па дакладзе Рыгоні ПАСЕ адзначае станоўчыя крокі афіцыйнага Мінска. Пры гэтым гаворыцца, што сітуацыя ў краіне па-ранейшаму выклікае заклапочанасць: у прыватнасці, парламенцкія выбары ў верасні 2008 года не адпавядалі міжнародным стандартам."Хоць Беларусь усё яшчэ далёкая ад стандартаў Савета Еўропы ў галіне дэмакратыі, вяршэнства закону і правоў чалавека, улады зрабілі некалькі важных захадаў у правільным кірунку. Каб заахвоціць гэты працэс, асамблея рэкамендуе працягнуць палітычны дыялог з уладамі пры адначасовай падтрымцы дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці краіны", — гаворыцца ў праекце дакумента.Адкрываючы 22 чэрвеня сесію, прэзідэнт ПАСЕ Луіс Марыя дэ Пуч заявіў, што "пазітыўна настроены адносна будучых адносін Беларусі і Савета Еўропы"."Намаганні Беларусі па збліжэнні з Саветам Еўропы апошнімі гадамі былі недастатковымі. Але заўтра мы запытаемся ў сябе: а ці зрабілі мы ўсё неабходнае для дасягнення мэты?" — сказаў палітык.Ён лічыць, што 23 чэрвеня парламентарыі СЕ прымуць рашэнне аб вяртанні парламенту Беларусі статусу спецыяльнага запрошанага.Статус спецыяльнага запрошанага ў ПАСЕ парламент Беларусі атрымаў у 1993 годзе. Аднак страціў яго пасля канстытуцыйнага рэферэндуму, праведзенага ў лістападзе 1996 года, які пашырыў паўнамоцтвы прэзідэнта.БелаПАН

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение