Беларускіх пісьменнікаў прынялі як сваіх

(EWC - European Writers' Congress) на сваім кангрэсе ў Марселі прыняла ў свае шэрагі Саюз беларускіх пісьменнікаў (недзяржаўны). Асацыяцыя разам з новапрынятымі чальцамі ўжо налічвае 48 арганізацый. Разам з Беларуссю ў нядзелю 19 чэрвеня прымалі літаратурную акадэмію Мальты і Саюз пісьменнікаў Славеніі. Асацыяцыя мае свой офіс у Бруселі і падтрымліваецца Еўрапейскай камісіяй па культуры і адукацыі. Асацыяцыя займаецца абаронай аўтарскіх правоў, што асабліва актуальна ў часы інтэрнэту, а таксама бярэ пад сваю абарону пісьменнікаў , якіх пераследуе ўлада. Напрыклад, асацыяцыя абараняла ад пераследу Архана Памука, турэцкага пісьменніка, які потым стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі. Як паведаміў з Марселю дэлегат еўрапейскага пісьменніцкага кангрэсу Міхась Скобла, цяпер рыхтуецца вялікі зборнік пад назвай "Еўропа: цэнзура і свабода творчасці". У сваім выступе Скобла адзначыў, што беларускага матэрыялу хапіла б на цэлую падобную кнігу. Як лічыць дэлегат, уключэнне Саюзу беларускіх пісьменнікаў у еўрапейскую асацыяцыю ўмацуе сілы творцаў, патрачаныя на вырашэнне праблемаў несвабоды. Многія калегі пыталіся дэлегата з Мінска і пра тое, ці праўда, што ў яго краіне за беларускую мову можна патрапіць у турму.Паводле "Радыё Свабода"

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение