Беларусь набліжаецца да Балтыкі

Ад 1 ліпеня Беларусь атрымае статус краіны-назіральніцы ў Радзе дзяржаў Балтыйскага мора (РДБМ).З гэтай нагоды намеснік кіраўніка МЗС Літвы Жыгімантас Павілёніс вітаў у Вільні прадстаўнікоў Беларусі, а таксама Гішпаніі і Румыніі, якія атрымалі аналагічны статус.На сустрэчы, якая ладзілася ў гонар пачатку старшынства Літвы ў РДБМ, спадар Павілёніс прадставіў сябрам і назіральнікам арганізацыі асноўныя прыярытэты літоўскага старшынства: інавацыі, транспамежнае супрацоўніцтва, сумесныя дзеянні ў галіне бяспекі і экалогіі.Павілёніс выказаў упэўненасць, што Беларусь цяпер будзе шырэй супрацоўнічаць з краінамі балтыйскага рэгіёну.На сустрэчы падкрэслівалася, што балтыйскія дзяржавы надаюць вялікае значэньне супрацоўніцтвц з краінамі-назіральніцамі, асабліва ў такіх напрамках, як барацьба з гандлем людзьмі, правы дзяцей, радыелагічная і ядзерная бяспека ў рэгіёне.***Рада дзяржаў Балтыйскага мора была створана ў 1992 годзе.Цяпер у яе склад уваходзяць 11 краін: Данія, Ісландыя, Латвія, Літва, Нарвегія, Нямеччына, Польшча, Расія, Фінляндыя, Швецыя, Эстонія. Статус назіральнікаў маюць Беларусь, Вялікабрытанія, Гішпанія, ЗША, Італія, Нідэрланды, Румынія, Славаччына, Украіна і Францыя. Паводле "Радыё Свабода"

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение