Фірменная крама "Беларускі тэкстыль" адкрылася ў Ніжнім Ноўгарадзе

Фірменная крама "Беларускі тэкстыль" адкрылася 18 чэрвеня ў Ніжнім Ноўгарадзе, паведаміла прэс-служба пасольства Беларусі ў Расіі. На яе паліцах — прадукцыя вядучых прадпрыемстваў канцэрна "Беллегпрам", у тым ліку магілёўскай "Стужкі", Аршанскага льнокамбіната, Баранавіцкага баваўнянага аб'яднання, "Рэчыцкага тэкстылю". Ніжагародцам прапаноўваюцца беларускія тканіны для афармлення інтэр'еру і пашыву адзення, тэкстыль для дома і тэкстыльная галантарэя. У цырымоніі адкрыцця крамы ўзялі ўдзел дэпутаты Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, прадстаўнікі мясцовых уладаў. Як паведамлялася раней, у Беларусі прадпрыемствамі канцэрна адкрыта больш за 250 аб'ектаў тавараправоднай сеткі, за мяжой — 44 уласныя аб'екты тавараправоднай сеткі з гадавым тавараабаротам больш за 50 млн. долараў. Прадпрыемствы канцэрна выконваюць замовы фірмаў з 53 краін, на экспарт пастаўляецца прыкладна 50% вырабленай прадукцыі.БелаПАН

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение