Праграма “Белсату” пра беларускую эканоміку прызнаная лепшай у Польшчы

17 чэрвеня ў Познані ў межах міжнароднай выставы прайшла цырымонія ўзнагароджання 14-га агульнапольскага тэлеконкурсу "Bazar". Перадача тэлеканалу "Белсат" – "Сальда" была прызнаная лепшай эканамічнай праграмай польскага тэлебачання. Тэлевізійны конкурс "Базар" прайшоў сёлета ў 14-ты раз. На разгляд экспертаў былі прадстаўленыя лепшыя працы журналістаў польскіх тэлеканалаў на эканамічную тэматыку. У журы фестывалю "Базар" увайшлі прадстаўнікі  буйнейшых польскіх тэлеканалаў – POLSAT, TVN 24, TVP, а таксама прадстаўнікі  эканамічных структураў Польшчы. Узнагароды ўручаліся ў трох намінацыях – "Найлепшы фільм-рэпартаж", "Найлепшая кароткая рэпарцёрская форма" і "Найлепшая эканамічная праграма". Як раз у трэцяй намінацыі перамагла праграма пра беларускую эканоміку "Сальда" тэлеканалу "Белсат", які ўваходзіць у структуру польскага тэлебачання. "Унікальнасць "Сальда" ў тым, што яна хіба адзіная ў Беларусі сапраўдная эканамічная тэлепраграма, дзе штотыдзень распавядаецца пра самыя важныя падзеі ў эканоміцы – чаму расце курс долара, чаму даражэюць прадукты ў крамах. У нас у кожнай праграме госці, якія тлумачаць эканамічныя механізмы і тэндэнцы," – гаворыць аўтар праграмы Аляксей Мінчонак.Праграма "Сальда" робіцца на тэрыторыі Беларусі. Аляксей кажа, што прадстаўнікі дзяржаўных структураў з невялікай ахвотай ідуць на кантакт, а вось з доступам на прыватныя прадпрыемствы ў журналістаў праграмы праблемаў няма. У летні час "Сальда" выходзіць у эфір не будзе. Выхад праграмы адновіцца на тэлеканале "Белсат" ў новым тэлевізійным сезоне 3 верасня. Паводле “Радыё Рацыя”

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение