Праект Фундацыі імя Баторыя „Сяброўская мяжа”

Варшаўская Фундацыя імя Баторыя ў рамках праекту „Сяброўскай мяжа” апублікавала рапарт, які азнаямляе з вынікамі маніторынгу візавай палітыкі некаторых краін ЕўраЗвязу ў адносінах да грамадзян Беларусі, Малдовы, Расіі і Ўкраіны. Пра тое, як ствараўся гэты дакумент, расказвае супрацоўніца фундацыі Вольга Васілеўска.В. Васілеўска: Мы праводзілі даследаванні ў Беларусі, Малдове, Украіне і ў Расіі – у сталіцах гэтых чатырох краін. У кожнай дзяржаве праводзілі апытанні пад консульствамі некалькіх краін ЕЗ, як старых, так і новых сяброў супольнасці. Падобныя даследаванні мы вялі ў 2005 годзе і таму цяпер прасцей нам параўнаць, што змянілася і ў які бок. Абагульняючая выснова наступная – сітуацыя палепшылася ў галіне працягласці працэдуры выдачы візаў і яе складанасці. Але, на жаль, гэта невялікае паляпшэнне. Да таго яно звязанае з тым, што палепшыліся працэдуры ў краінах „старой пятнаццаткі”. У краінах „новага” ЕЗ, якія нядаўна далучыліся да зоны Шэнген, якія нас найбольш цікавяць – сітуацыя пагоршылася. У чым заключаецца гэтае пагаршэнне? На што вы звярнулі ўвагу?В. Васілеўска: Найперш праблемай з’яўляюцца даўжэйшыя чэргі і падаўжэнне ўсяе працэдуры. Адбыўся таксама рост кошту візаў. Бальшыня новых сябраў ЕЗ перад далучэннем да зоны Шэнген мела больш ліберальную візавую палітыку адносна краін Усходняй Еўропы. Візы выдаваліся бясплатна альбо каштавалі 5-6 еўра. Цяпер гэта 35 еўра для Малдовы, Расіі і Ўкраіны, і 60 еўра для Беларусі за шэнгенскую візу. Ці ў такіх умовах меншая колькасць грамадзян гэтых краін просіць візы ў ЕЗ? Ці назіраецца такая тэндэнцыя?В. Васілеўска: Несумненна, гэта мае ўплыў на колькасць выдадзеных візаў і на колькасць людзей, якія па іх звяртаюцца. Зменшылася як адна, так і другая катэгорыя. Польшча ўсіх візаў: і нацыянальных, і шэнгенскіх выставіла ў Беларусі на 60% менш, ва Ўкраіне  - на 40% менш, у Расіі – на 20% і падобным чынам у Малдове. Даследаванні вяліся ў консульствах у розных краінах ЕЗ. Якая дзяржава супольнасці вядзе найбольш вострую візавую палітыку?В. Васілеўска: Сярод старых краін ЕЗ, асабліва калі супаставіць 2005-2008 гады, бачна пагаршэнне сітуацыі ў Фінляндыі, якая ў 2005 годзе была станоўчым прыкладам, а цяпер яна ўпала на апошнія месцы. У сваю чаргу вельмі моцна паправілася Францыя. Адмоўна ацэньваем Чэхію, але там яшчэ перад далучэннем да зоны Шэнген візавая палітыка была вельмі жорсткай. Цяпер крыху палепшала, але гэтая змена ня надта адчуваецца. Як у гэтым рапарце ацэньваецца Польшча?В. Васілеўска: Польшча ў 2005 годзе была адной з лепш ацэненых краін. Цяпер пагаршаецца, але агулам, яна не знаходзіцца сярод тых найгорш ацэненых. Аднак сітуацыя пагаршаецца – было добра, стала горш. Але я думаю, што Польшча, якая мае найдаўжэйшую мяжу з усходнімі дзяржавамі, краіна, якая па палітычных матывах імкнецца дапамагаць дзяржавам Усходняй Еўропы ў далучэнні да ЕЗ, павінна прымяняць высокія стандарты. Я лічу, што трэба мець большыя патрабаванні ў адносінах да Польшчы. І з боку грамадзян Беларусі, Украіны, Малдовы, Расіі яны такімі ёсць. І нам трэба аб гэтым памятаць, нават калі пазіцыя Польшчы ў рэйтынгах зусім нядрэнная.Польскае радыё для замежжа

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение