![]()
Варшаўскую кватэру дырэктаркі тэлеканала “Белсат” Агнешкі Рамашэўскай абрабавалі невядомыя. Аднак самыя каштоўныя рэчы засталіся на месцы. Паліцыя і Рамашэўская дапускаюць, што здарэнне магло адбыцца "на замову беларускіх спецслужбаў".Як паведамляе “Белсат”, злачынцы прафесійна адмычкамі адчынілі дзверы кватэры. Яны скралі найменш вартасныя рэчы, разаслалі на кухні кашулю з надпісам “Небяспека: журналіст на працы”, учынілі беспарадак ва ўсіх пакоях і сышлі. Адбіткаў пальцаў паліцыя не знайшла.“Гэта вельмі непрыемнае пачуццё, бо табе нібы кажуць: “Бачым цябе, назіраем за табою, можам увайсці ў тваю кватэру”. Магчыма, разлічвалі на эфект запалохвання”, — кажа спадарыня Рамашэўская.
Еўрапейскае радыё для Беларусі