"Ляпіс Трубецкой" – хэдлайнер сёлетняга Басовішча

Упершыню гэты гурт выступіць у Барыку пад Гарадком на фествалі музыкі маладой Беларусі – Басовішча, старшныя БАС Кася Кузьміч адзначае, што дамоўленасць пра выступ гурта на фестывалі не была лёгкай з прычыны актыўнай канцэртнай дзейнасці Ляпіса Трубецкога ў Беларусі і па-за яе межамі.

- Мы вельмі цешымся, што нам удалося запрасіць гэты гурт, бо ў іх зараз шмат канцэртаў у Еўропе. Спадзяемся на вельмі файны канцэрт. Маем надзею, што гэта будзе вельмі файны сюрпрыз для фестывалю  на 20-годдзе гурта. Апрача Ляпісаў, тыя, хто завітае на Басовішча ў гэтым годзе, пачуюць між іншым гурты: "Троіца", "Гурзуф", "Адыс Абеба", "Re1ikt", "Litvintroll" i Zatoczka, ды гарадоцкі гурт "Rimа".

Сёлета фестываль пройдзе 16-17 ліпеня ў Барыку пад Гарадком.

 

"Радыё Рацыя"