У Нарвегіі крытыкуюць рэлігійныя свабоды ў Беларусі

Нарвежская праваабарончая арганізацыя “Форум 18” апублікавала на сваім сайце штогадовую справаздачу аб стане рэлігійных свабодаў ў Беларусі. Паводле справаздачы, дзяржаўная палітыка адносна рэлігійных меншасцяў у краіне застаецца рэпрэсіўнай.У якасці прыкладу пераследу згадваюцца выгнанне замежных каталіцкіх і пратэстанцкіх святароў, пакаранне актывістаў неасноўных канфесіяў штрафамі, адміністратыўныя перашкоды для правядзення набажэнстваў.Крытыкуецца таксама заканадаўчая база, якая, паводле аўтараў справаздачы, супярэчыць абавязкам у галіне міжнародных стандартаў правоў чалавека, якія Мінск узяў на сябе ў рамках АБСЭ. Канкрэтна гаворка вядзецца пра абавязковую рэгістрацыю ўсіх рэлігійных суполак. Рэпрэсіўнымі лічацца і артыкулы беларускага заканадаўства, якія забараняюць выкарыстанне прыватных кватэраў для набажэнстваў, а таксама патрабуюць спецыяльнага зацверджання ўладаў для выкарыстання ў гэтых мэтах іншых памяшканняў.Праваабарончая арганізацыя “Форум 18”, названая паводле 18-га артыкулу Ўсеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, займаецца падтрымкай рэлігійных свабодаў у свеце і маніторынгам іх парушэнняў. 18-ты артыкул Дэкларацыі акрэслівае права чалавека на свабоду веравызнання.Паводле "Радыё свабода"

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение