Польшча хоча больш гандляваць з Беларуссю

Пра гэта заявіў Associated Press польскі міністр гандлю Вальдэмар Паўляк (Waldemar Pawlak). Ён таксама дадаў, што расейская забарона на ўвоз беларускіх малочных прадуктаў можа адкрыць новыя магчымасці для польскіх кампаній.Як адзначыў польскі міністр, асноўны партнёр Польшчы ў межах ЕЗ — Нямеччына, аднак у выніку крызісу нямецкі попыт на польскія прадукты скараціўся."Мы робім усё магчымае, каб стварыць спрыяльную атмасферу для развіцця нашага экспарту на Ўсход, — сказаў Паўляк. — Польшча павінна выкарыстоўваць патэнцыял такіх рынкаў, як беларускі, украінскі, расейскі ды пачаць эфектыўна дзейнічаць на іх".Польшча — сябра ЕЗ ад 2004 года. З таго часу яе эканамічныя кантакты з краінамі Заходняй Еўропы істотна павялічыліся, а напружанасць у дачыненнях з суседнімі Расіяй і Беларуссю прывяла да абмежавання гандлю з імі.Міністр Паўляк адзначыў, што глабальны фінансавы крызіс істотна аслабіў польскі злоты і зрабіў польскія прадукты на замежных рынках таннейшымі, але ў той жа час стварыў новыя магчымасці на ўсходнім напрамку.Радыё Свабода