Беларускі лысы кот трапіў у San Francisco Chronicle

Здымак беларускага фотажурналіста, карэспандэнта AFP Віктара Драчова “Вярніце мне маё футра” стаў здымкам дня ў адным з найбуйнейшых амерыканскіх выданняў San Francisco Chronicle.У кадр Драчова трапіла кацяня экзатычнай пароды сфінкс — экспанат Міжнароднай выставы катоў у Мінску.Рубрыка “Дзень у фота”, у якой прадстаўленыя фотасюжэты з самых розных краін свету, — адна з самых папулярных у San Francisco Chronicle. Сярод найлепшых здымкаў рэдакцыя і чытачы выдання таксама адзначылі: • “113 свечак для Генры” — фотапартрэт самага старога жыхара Вялікабрытаніі, удзельніка 1-й усясветнай вайны. У свой 113-ты дзень народзінаў ён збіраецца выпіць за сваё здароўе келіх піва.• “Класа ёгі ў індыйскім Амрытсары”• “Пакістанскія хлопчыкі лічаць, што скакаць у ваду можна і з каровы”.• “Індыйскія бацькі — дарожныя будаўнікі пакінулі спаць сваё дзіця ў гамаку пад аўтацыстэрнай з вадой”.• “У цяперашняй Мексіцы згулялі ў футбол па-ацтэкску: у старажытных строях, але без ахвяраў”.• “У ванкуверскім акварыуме бялуга Аўрора нарадзіла 20-кілаграмовае дзіцянё”.Што да здымка беларускага фотакарэспандэнта “Вярніце мне маё футра”, то ён трапіў у фотагалерэю “Дзень у фота” і ў іншым амерыканскім выданні — Washington Post.Радыё Свабода

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение