Берасцейцы прынялі ўдзел у “Ночы культуры” ў Любліне

Сапраўднай культурнай маніфестацыяй стала чарговая “Ноч культуры”, якая адбылася ў ноч з 6 на 7 чэрвеня ў горадзе Любліне. Разнастайныя формы мастацкага выражэння былі прадстаўлены ў 260 культурных імпрэзах. Тысячы людзей вандравалі па адчыненых з нагоды свята культуры музеях, тэатрах, канцэртных залях, дамах культуры і бібліятэках. Матацыклетныя і вогненныя шоў, школа малюнку на вуліцы, афрыканская ежа бясплатна, перфомансы, выступленні вядомых гуртоў на адчыненых пляцоўках – і гэта толькі невялічкая частка дэманстрацыі творчасьці люблінскіх дзеячоў культуры. На адну ноч горад паказаў сваю мастацкую моц і зажыў у поўную сілу.У начным дыялогу культуры гучалі беларускія тэмы. Група моладзі з Берасця прэзентавала дакументальную стужку “Быў такі час”, створаную пад кіраўніцтвам доктара гісторыі Пятра Бораня і кандыдата гістарычных навук Ганны Панішавай.  Музычны гурт Wanted з горада Берасця, адкрыў святочны канцэрт на Літоўскай Плошчы. У сваёй фанаграфічнай спадчыне гурт мае дэма “Бомба з Палесся” і кліпы на тэлеканале “Белсат”.Па запрашэнню ўладаў горада Любліна, пры падтрымцы Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча ў горадзе Берасці і Саюзу палякаў Берасцейскай вобласці, група беларусаў на чале з Ганнай Панішавай прыняла ўдзел у люблінскіх гуляннях. Берасцейскія мастакі і рамеснікі, музыканты, супрацоўнікі аддзела культуры, журналісты і проста прыхільнікі мастацтва пераймалі досвед польскіх калегаў. Валанцёры з Беларусі і Украіны дапамагалі сваім суайчыннікам арыентавацца ў вялікай колькасці мерапрыемстваў. Для Польшчы “Ноч культуры” ў Любліне з’яўляецца адным з самых буйных і дынамічных культурных мерапрыемстваў гарадскога фармату. “Ноч культуры” адбываецца ўжо трэці раз і становіцца гарадской традыцыяй. У свеце шматлікіх фестываляў міжнароднага і лакальнага характару Люблін паслядоўна імкнецца атрымаць тытул Еўрапейскай сталіцы. культуры ў 2016 годзе.Паводле “Польскага радыё для замежа”

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение