З Беларусі на „Лета з Польшчай”

Дзве тысячы дзяцей польскага паходжання з Беларусі прыедуць на летніх канікулах  у Польшчу. У панядзелак пачалася акцыя „Лета з Польшчай”,  якую ладзіць таварыства „Wspólnota Polska”.Вялікая група дзетак з Гарадзеншчыны (555 асобаў) прыехала ў панядзелак у мясцовасць Кузніца Беластоцкая, дзе іх чакаў спецыяльны цягнік, які завёз групу на Памор’е. Дзеці будуць адпачываць на Балтыйскім узбярэжжы да 17 чэрвеня.Наступная група прыедзе ў сераду ў Тэрэспаль, адкуль накіруецца ў горы Малапольшчы й Сілезіі, дзе дзеці будуць адпачываць да 19 чэрвеня.На пераломе чэрвеня і ліпеня прыедзе чарговая група дзяцей. Дзеткі з гэтай групы раз’едуцца па ўсёй Польшчы.Старшыня таварыства „Wspólnota Polska” Мацей Плажыньскі сказаў, што арганізацыя вакацыйнага адпачынку для гэтых дзетак з’яўляецца абавязкам паляка: “ Трэба памятаць, што ў Беларусі, паводле дадзеных апошняга перапісу насельніцтва, 400 тысяч асобаў прызналіся ад польскага паходжання, а дзесьці яшчэ столькі ж асобаў мае польскія карані. Такім чынам можна меркаваць, што ў Беларусі жыве каля 1 мільёна асобаў, звязаных з тымі тэрыторыямі, у жылах якіх плыве польская кроў. Яны жывуць там ад некалькіх пакаленняў. Змяніліся межы Польшчы, а яны там засталіся. Нашым канстытуцыйным абавязкам з’яўляецца дапамога ім, але  таксама і маральным”.Мацей Плажыньскі зазначае, што акрамя  культурніцкіх мерапрыемстваў, вакацыйная праграма носіць адукацыйны характар. Дзеці пазнаёмяцца з гісторыяй і геаграфіяй Польшчы, а таксама з сучасным жыццём. Акрамя таго, жывучы ў польскіх сем’ях, будуць мець магчымасць практыкаваць польскую мову ў паўсядзённым жыцці.Па словах Мацея Плажыньскага,  ёсць шмат дзетак, якія хацелі б прыехаць у Польшчу, таму, такія 10-дзённыя адукацыйныя вакацыі, сустрэчы з равеснікамі, гульні і сама магчымасць пабачыць сучасную Польшчу – гэта галоўная мэта акцыі „Лета з Польшчай”.Партнёрамі праекту „Лета з Польшчай” з’яўляюцца мясцовыя ўлады гарадоў, паваетаў і ваяводстваў на тэрыторыі ўсёй краіны. Яны ўзялі на сябе палову коштаў і фінансуюць пражыванне і харчаванне дзяцей. Некаторыя рэгіёны нават пастанавілі аплаціць 100 % выдаткаў.„Wspólnota Polska” плаціць за праезд дзяцей, страхоўку і дае ім грошы на ”кішэнныя выдаткі”, плаціць ганарары педагагічнаму калектыву, а таксама арганізуе культурніцкую праграму.Пра тое, хто з дзяцей прыедзе на „Лета з Польшчай”, вырашае адукацыйнае таварыства „Polska Macierz Szkolna” сумесна з СПБ і польскімі дыпламатычнымі пляцоўкамі ў Беларусі. Паводле “Польскага радыё для замежжа”

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение