У польшчы распачаліся XXIII Сустрэчы “Зоркі”

У Новым Ляўкове распачаліся XXIII Сустрэчы “Зоркі”, дзіцячага дадатка да тыднёвіка беларусаў у Польшчы "Ніва". На сустрэчы з’ехалася моладзь з усяго Падляшша: 25 асоб з розных школ, дзе вывучаецца беларуская мова.Стала традыцыяй, што рэдакцыя “Нівы” ладзіць Сустрэчы “Зоркі”, падчас якіх моладзь мае магчымасць пазнаць таямніцы працы журналіста. Сёлета Сустрэчы прысвечаны Белавежскай пушчы, пра што распавяла рэдактар “Зоркі” Ганна Кандрацюк-Свярубская.- У плане традыцыйна навука журналістыкі. Агульная тэма нашых сустрэч – Белавежская пушча, вобраз і слова. Гэты рух існуе на Беласточчыне ўжо 15 гадоў з большымі ці меншымі перапынкамі, а ідэя такая, каб зацікавіць журналістыкай на беларускай мове.У праграме сёлетніх Сустрэчаў “Зоркі” журналісцкія заняткі і майстар-класы, вандроўкі, гутаркі з цікавымі людзьмі, сустрэчы з пісьменнікамі і людзьмі мастацтва. Сустрэчы “Зоркі” будуць працягвацца  да 10 чэрвеня.Наталля Герасімюк. Радыё Рацыя.

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение