Шведы далучыліся да кампаніі за адмену артыкула 193-1

Сябры шведскай праваабарончай ініцыятывы Östgruppen заявілі, што падтрымліваюць распачатую ў Беларусі кампанію за адмену артыкула Крымінальнага кодэксу 193-1, які прадугледжвае крымінальную адказнасць за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. Гэтую акцыю ініцыявала беларуская Асамблея няўрадавых арганізацый.Праваабаронцы з Östgruppen заклікаюць кіраўніцтва Швецыі і ЕЗ таксама падтрымаць гэту акцыю. Па словах лідэра Östgruppen  Марціна Углы, гэты артыкул з’яўляецца грубым парушэннем Канвенцыі ААН аб грамадзянскіх і палітычных правах, і таму лідэры Швецыі і ЕЗ павінны падтрымаць распачатую ў Беларусі кампанію, а таксама тых мужных беларусаў, якія спрабуюць ствараць у краіне няўрадавыя арганізацыі.Паводле “Радыё Свабода”

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение