Недзяржаўная газета "Новы час" атрымала прэмію нямецкага фонда "Цайт"

Беларуская недзяржаўная газета "Новы час" стала пераможцам міжнароднага конкурсу “Маладая прэса Ўсходняй Эўропы — 2009” імя нямецкага выдаўца Герда Буцэрыюса. Цырымонія ўручэння ўзнагароды адбылася ў сталіцы Нарвегіі Осла ў Нобелеўскім інстытуце.

Лаўрэатамі прэміі таксама сталі лепшыя незалежныя журналісты і выданні Расіі, Арменіі, Азербайджану, Грузіі. Такое рашэнне прыняло міжнароднае журы, у якое ўвайшлі вядомыя заходнееўрапейскія журналісты і грамадскія дзеячы. Агулам журы разгледзела 46 прапаноў.На атрыманне прэстыжнай узнагароды беларускае выданне вылучыў намеснік міністра замежных спраў Нямеччыны Гернат Эрлер.Прэмія фонда "Цайт" была заснавана ў 1999 годзе. Яна прысуджаецца па выніках конкурса сярод журналістаў і СМІ Беларусі, Расіі, Украіны, Грузіі і рэспублік Паўночнага Каўказа, якія ў сваёй працы выступаюць за свабоду слова і ліберальную грамадзянскую супольнасць. У мінулыя гады яе лаўрэатамі ад Беларусі былі выданні “Народная воля”, “Свободные новості”, “Віцебскі кур’ер”, “Белорусскій рынок”, “Пагоня”, “Салідарнасьць” і іншыя незалежныя СМІ.Паводле "Радыё Свабода"

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение