Былы прэзідэнт Чэхіі Вацлаў Гавел атрымае сёння у Вроцлаве ўзнагароду імя Яна Новака-Язёранскага. Прэмія была заснавана 4 чэрвеня 2004 года Янам Новакам-Язёранскім, прэзідэнтам Вроцлава, і Калегіўмам Усходняй Еўропы.
- Я уваходжу у журы па прысуджэнні прэміі імя Яна Новака-Язёранскага, так як некалі гэтую прэмію атрымаў. У гэтым годзе гэтая прэмія прысуджана экс-прэзідэнту Чэхіі Вацлаву Гавелу. Сёння павінна адбыцца гэтае ўручэнне. Я ўвесь час непакоюся, ці хопіць здароўя ў Вацлава Гавела, каб прыехаць і атрымаць гэтую ўзнагароду, бо часам пішуць, што ў яго дрэнны стан. У нас вялікае чаканне, ва універсітэце ў Вроцлаве ў такім святым месцы, для мяне напрыклад.Прэмія ўручаецца асобам або ўстановам, дзейнасць якіх спрычынілася да пабудовы грамадзянскай супольнасці. Лаўрэатамі прэміі апрача Станіслава Шушкевіча сталі першы прэм'ер-міністар пасля ІІ Сусветнай вайны некамуністычнага ураду Польшчы Тадэвуш Мазавецкі, 41 прэзідэнт ЗША Джордж Буш, а таксама расейскі дысідэнт Сяргей Кавалёў.Сёлета арганізатары уручаюць узнагароду на дзень раней ў сувязі з урачыстаясцямі, прымеркаванымі да 20 ўгодкаў з дня першых свабодных выбараў ў польскі парламент.