Шведы заступіліся за “Вясну”

Шведская ініцыятыва Östgruppen, якая выступае за развіццё дэмакратыі і правоў чалавека ва Ўсходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі, асудзіла адмову беларускіх уладаў зарэгістраваць праваабарончы цэнтар “Вясна”. Як вынікае з заявы Östgruppen для прэсы, шведскія праваабаронцы патрабуюць ад палітычнага кіраўніцтва сваёй краіны і ЕЗ рэагаваць на гэтую адмову больш энергічна.Як заявіў старшыня Östgruppen Марцін Угла,  “такія дзеянні беларускіх уладаў і Швецыя, і ЕЗ павінны асуджаць. У Мінску павінны ведаць, якія практычныя наступствы можа выклікаць з боку еўрапейскіх краін падобная палітыка. Калі ў красавіку кіраўніцтва ЕЗ вырашыла паслабіць санкцыі супраць Беларусі, яно ўсё ж адзначыла, што падобнае рашэнне ў любы момант можа быць перагледжана пры пагаршэнні сітуацыі ў галіне дэмакратыі і правоў чалавека”.Як вынікае з заявы шведскіх праваабаронцаў, беларускія ўлады пакуль прадэманстравалі толькі касметычныя змены ў гэтым кірунку. У Беларусі па-ранейшаму не ў пашане ні свабода слова, ні свабода грамадскіх аб’яднанняў. Паводле Марціна Углы, выпадак з цэнтрам “Вясна” — сведчанне такой палітыкі.Паводле “Радыё Свабода”

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение