Паўла Мажэйку ўпаўнаважылі

Дырэктарка тэлеканалу «Белсат» Агнешка Рамашэўская прызначыла Паўла Мажэйку выканаўчым дырэктарам. На пасаду ён заступіў 1 чэрвеня.Павел Мажэйка нарадзіўся ў 1978 годзе ў Гродне. З 2007 г.з’яўляецца аўтарам публіцыстычнай праграмы «Госць «Белсата». Раней быў прэс-сакратаром Мілінкевіча, пасля — грамадскім лідэрам Гарадзеншчыны.У сакавіку гэтага году журналіст заявіў пра сыход з тэлеканалу, не пагадзіўшыся з рашэннем кіраўніцтва TVP звольніць з пасады дырэктара А. Рымашэўскую. Аднак канфлікт быў вырашаны і абое засталіся працаваць на ранейшым месцы.Наша Ніва