Конкурс прапановаў на падтрымку беларускай меншасці ў Польшчы

Міністар Унутраных Справаў і Адміністрацыі Польшчы аб'явіў дадатковы конкурс прапановаў на падтрымку праектаў, звязаных з захаваннем і развіццём культурнай тоеснасці нацыянальнай беларускай меншасці у Польшчы.У межах праекту, які мусіць быць рэалізаваны ў перыяд з  15 ліпеня па 31 снежня 2009 года, можна ладзіць канцэрты, конкурсы, музычныя імпрэзы ды іншыя мерапрыемствы. Прапановы трэба складаць да 25 чэрвеня 2009 года.На  конкурс  Міністар перадае 40.800 злотых. На ўсе праекты ў межах падтрымкі беларускай меншасці ў Польшчы Міністар перадаў у 2008 годзе 1.932.583 злотых, у 2009 годзе – 2.005.726,74 злотых.Аб'ява з ўсімі падрабязнасцямі – у бюлетэні Міністэрства.Паводле “Нашай Нівы”