Уладзімір Арлоў прадставіць Беларусь на агульнаеўрапейскім конкурсе "Еўрапейскі паэт свабоды"

У Польшчы выйшла кніга вершаў Уладзіміра Арлова “Паром праз Ла-Манш”. Яе пераклаў вядомы польскі перакладчык, віцэ-прэзідэнт Польскага ПЭН-цэнтру Адам Паморскі. З гэтай кнігай Уладзімір Арлоў буде прадстаўляць нашу краіну на агульнаеўрапейскім конкурсе "Еўрапейскі паэт свабоды".
Уладзімір Арлоў. Паром праз Ла-Манш.
Заснаваная прэмія муніцыпалітэтам горада Гданьска, калыскі “Салідарнасці”. Па словах арганізатараў конкурсу, мэта прэміі -  “прасоўваць літаратараў, якія ў сваёй творчасці закранаюць тэму свабоды, а таксама маюць своеасаблівую літаратурную эстэтыку”.На першым этапе конкурсу, які прайшоў у сакавіку 2008 г. з 46 еўрапейскіх краінаў былі выбраныя сем — Беларусь, Кіпр, Славакія, Славенія, Сербія, Францыя і Швецыя. Перакладчыкі-эксперты, якіх запрасілі арганізатары, вылучылі па адным паэце ад кожнай краіны і ўзяліся перакладаць іх кнігі на польскую мову. Па адным зборніку кожнага фіналіста выйдзе ў спецыяльнай серыі «Еўрапейскі паэт свабоды — намінацыі».Прэмію ў памеры 100 000 злотых (каля 22 000 еўра) заснаваў і фундуе горад Гданьск. Там і абвесцяць імя пераможцы падчас Mіжнароднага літаратурнага фестывалю ў 2010 г., які таксама адбудзецца ўпершыню.Паводле “Нашай Нівы”

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение