Беларускія кнігі на вялікім свяце кнігі ў Варшаве

54 раз у Варшаве адбудзецца вялікае свята кнігі. 21 траўня ў Палацы навукі й культуры пачнецца Міжнародны кніжны кірмаш. Гэта найбуйнейшая імпрэза такога кшталту ў цэлай Польшчы.

Прэс-сакратар кірмашу Раман Чэярэк кажа, што ў імпрэзе возьмуць удзел больш за 600 выдаўцоў і некалькі дзесяткаў удзельнікаў. Адбудуцца некалькі сотняў сустрэч з аўтарамі і ілюстратарамі кніг.У кірмашы будуць прымаць удзел амаль усе польскія выдавецтвы і больш за 30 замежных. Ганаровым госцем сёлетняга кірмашу будзе Рада Эўропы. Як кажа Ханна Махіньска з інфармацыйнага бюро Рады Эўропы – Рада будзе прысутная на кірмашы таксама ў якасці выдаўца.Традыцыйным удзельнікам Міжнароднага кніжнага кірмашу ў Варшаве з’яўляецца Беларусь. Сёлетні кірмаш не будзе выключэннем. Кажа прэс-сакратар амбасады Беларусі ў Варшаве Дзмітры Выбарны.Дз. Выбарны: У гэтым годзе сітуацыя будзе адрознівацца тым, што ўпершыню будзе прадстаўлена не толькі Міністэрства інфармацыі Беларусі, але і іншыя прадпрыемствы – выдавецтва „Народная асвета”, прадпрыемства „Паліграфія”, Камітэт па справах маёмасці, які ў Беларусі адказвае за картаграфію. Таксама будуць удзельнічаць камерцыйныя структуры – АТ „Белкніга” й Менская фабрыка каляровага і афсетнага друку. На стэндзе будзе выстаўлена каля 600 экзэмпляраў кніг. Усе яны выдадзены ў 2008-2009 годзе. Як бачна, зусім свежыя выданні. Кнігі будуць з вельмі розных галінаў – краязнаўчыя кнігі, энцыклапедыі, фотаальбомы, працы сучасных беларускіх пісьменнікаў і дзіцячая адукацыйная літаратура. Дырэктар Цэнтру славянскай культуры ў Варшаве Ян Заброцкі штогод удзельнічае ў кніжным кірмашы й асаблівую ўвагу звяртае на беларускі стэнд. Паводле Яна Заброцкага, мінусам мінулых гадоў з’яўляецца недастатковая прысутнасць беларускіх прыватных выдаўцоў. Аднак, па словах Яна Заброцкага, у параўнанні з былымі савецкімі рэспублікамі Беларусь прэзентуе сябе вельмі добра, а яе стэнд можна ацаніць вельмі пазітыўна. Я. Заброцкі: Ацэньваю пазітыўна. Найперш трэба сказаць, што ў добрым месцы, у Палацы навукі й культуры, прысутны беларускі стэнд. Напрыклад, у мінулым годзе я там быў 6-7 гадзін. Мяне цікавіла, ці людзі, якія прыходзяць на кірмаш, цікавяцца беларускамоўнай кнігай. У Варшаве жыве вельмі многа людзей, якія ці нарадзіліся ў Варшаве, ці калісьці там жылі, якія цяпер зацікаўленыя беларускай мовай. Многа людзей ужо не гаворыць на беларускай мове, аднак, што цікава, яны чытаюць на беларускай мове. Я заўважыў, што многа людзей цікавіцца беларускай кнігай, таму такія стэнды вельмі патрэбныя. Адзіны мінус для мяне гэта тое, што мала прыватных выдаўцоў. У мінулым годзе іх было толькі тры. У Беларусі многа выдаецца кніг на беларускай мове ў прыватных выдавецтвах, таму варта было б паказаць усё. Зразумела, што частка выходзіць на расейскай мове, але на кірмашы каля 60-70% кніг было на беларускай мове. Гэта вельмі добра. Людзі, якія туды прыходзяць, зацікаўленыя менавіта беларускамоўнымі кнігамі. Я думаю, што гэта праўда, бо калі яны хочуць чытаць на расейскай мове, то ідуць на стэнды расейскіх выдаўцоў. На кірмашы беларуская выстава вельмі патрэбная, бо беларуская кніга такім чынам ідзе ў свет, і гэта вельмі добра. Міжнародны кірмаш кнігі ў Варшаве арганізаваны з 1955 году. Пачаткова ён адбываўся ў Познані, а з 1958 году кірмаш быў перанесены ў Варшаву.

Паводле “Польскага радыё для замежжа”


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение