Пятнаццаты выпуск беларускіх вучняў у Вільні

У Віленскай школе імя Францішка Скарыны прагучаў апошні званок. Сёлета тут закончылі грызці граніт сярэдняй адукацыі 15 дзяўчат і юнакоў. Гэта - юбілейны пятнаццаты выпуск навучэнцаў беларускай школы. 

Навучальны год скончыўся для маладых людзей нашмат раней, чым для іх аднагодкаў з іншых беларускіх школ.Дырэктарка Галіна Сівалава патлумачыла гэта тым, што ў Літве замест канкрэтнай даты заканчэння вучобы, як у Беларусі, ёсць канкрэтная колькасць дзён навучання старэйшых і малодшых класаў. Апошні званок лічыцца для дванаццатага класа датай заканчэння вучобы. 

Да навучальнага фінішу выпускны клас прывяла настаўніца музыкі Валянціна Кавальчук. На яе думку, хоць вучні і любілі ўрокі сваёй класнай кіраўніцы, але з музыкай сваё далейшае дарослае жыццё звяжуць далёка не ўсе:- Дзеці зусім розныя, як і ва ўсіх класах. Я вельмі рада, што ў мяне ёсць адна дзяўчынка, якая вельмі цікавіцца песнямі і музыкай, але выбрала другі шлях – яна ідзе ў эканоміку, але яна спявае і экзамен па музыцы яна таксама выбрала. Здольная да музыкі Эвеліна Базюк аздобіла ўрачыстую школьную лінейку развітальнай песняй на ангельскай мове. Пра сваю будучыню дзяўчынка разважае адначасова з сумам і надзеяй:- Пуста троху на душы, што ўжо ўсё закончылася. Здавалася, што яшчэ шмат часу да гэтага дня. Усё так хутка закончылася. Пустата такая, але трэба рушыцца наперад. Наперадзе далёкая будучыня, невядомая яшчэ. Яе, будучыню, я хачу звязаць з маркетынгам. Пасля здачы школьных іспытаў Эвеліна будзе абіраць навучальную ўстанову, дзе зможа атрымаць вышэйшую адукацыю.- Ёсць тры варыянты: або Беларусь, або тут, у Вільні, застацца, або далей на захад. Напэўна, самы лёгкі варыянт быў бы ў Беларусь, таму што камісія да нас прыязджае, мы тут здаём экзамены ў адзін дзень, і праз месяц ужо ведаеш, паступіў ці не. Паводле “Радыё Рацыя”


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение