Канферэнцыя “Еўропа: новае суседства – 2009” у Вільні

Канферэнцыя ў Вільні “Еўропа: новае суседства – 2009” сабрала больш за 100 маладых навукоўцаў з усёй Беларусі. Арганізатарам мерапрыемства выступіў Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт.16-17 траўня Вільня стала пляцоўкай для абмеркавання сучасных пытанняў палітыкі, права і культуры ў еўрапейскім вымярэнні. На штогадовую навуковую канферэнцыю ў Еўрапейскі гуманітарны універсітэт з’ехаліся студэнты і аспіранты з розных вышэйшых навучальных установаў Беларусі.Вітаючы прысутных, рэктар ЕГУ Анатоль Міхайлаў падкрэсліў, што канферэнцыя заклікана аб’яднаць маладых беларускіх інтэлектуалаў у асэнсаванні сувязяў паміж Беларуссю і Еўропай.- Каму як не ЕГУ праводзіць такую канферэнцыю, паколькі па-ранейшаму прыналежнасць Беларусі да Еўропы з’яўляецца прадметам вострых дыскусій. Для ЕГУ важна забяспечыць інтэлектуальную прысутнасць Беларусі ў Еўропе. Гэта вельмі важна, таму што Беларусь – гэта еўрапейская краіна па сваёй мінуўшчыне, па геаграфічным размяшчэнні, але яна, па сутнасці, не прысутнічае ў інтэлектуальным вымярэнні еўрапейскай культуры. Паводле "Радыё Рацыя"

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение