Завершыліся Гайнаўскія дні царкоўнай музыкі

Завершыліся Гайнаўскія дні царкоўнай музыкі. Згаданае мерапрыемства праходзіць у горадзе Гайнаўка, што на Беласточчыне, а яго арганізатарам з'яўляецца Польская аўтакефальная праваслаўная царква. Гран-пры фэстывалю атрымаў калектыў “Бранка” з сербскага горада Ніш. Сярод пераможцаў ёсьць таксама хор з Беларусі: журы прызначыла спецыяльную ўзнагароду камернаму хору Пружанскага палацу культуры. Акрамя таго, у катэгорыі студэнцкіх хораў перамог маладзёвы калектыў “Брэвіс” Мінскага дзяржаўнага мастацкага коледжу.Удзел у сёлетнім фэстывалі прынялі амаль 30 хораў з Беларусі, Расіі, Сербіі, Грузіі, Грэцыі, Балгарыі, Латвіі ды Ўкраіны.Паводле "Польскага радыё для замежжа"

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение