Цана мастацтву

Беларус з Падляшша Лёнік Тарасевіч увайшоў у дзесятку самых дарагіх мастакоў Польшчы 2008 году."Аматараў сучаснага мастацтва не бракуе. Доказам гэтага з’яўляюцца сумы продажаў на аўкцыёнах", — піша польскі партал "Inwestycje". Паводле звестак выдання, беларус Лявон Тарасевіч увайшоў у дзесятку мастакоў, чые працы былі найдаражэй прададзеныя з аўкцыёнаў у Польшчы і за мяжой. Думкі самога Лявона Тарасевіча наконт галерэяў і арт-рынку досыць лаканічныя: "Мяне гэта не цікавіць, аўкцыёны працуюць па-за мной". І гэта не гледзячы на тое, што, па звестках парталу "Inwestycje", у 2007—2008 гадах дзве яго працы былі прададзеныя на аўкцыёнах у Варшаве і Стакгольме за 47 і 44 тысячы даляраў.***Лёнік (Лявон) Тарасевіч (нар. 1957, станцыя Валілы, блізка Беластоку). Беларус з Падляшша. Актыўна ўдзельнічае ў нацыянальных арганізацыях беларусаў, адзін з арганізатараў фэсту беларускага року "Басовішча". Жыве на роднай станцыі Валілы, гадуе на сваёй сядзібе мноства экзатычных птушак. Выкладае ў Варшаўскай Акадэміі мастацтва. Выставы Тарасевіча адбываліся ў Варшаве, Нью‑Ёрку, Мілане, іншых гарадах.Паводле "Нашай Нівы"

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение