Пікет у Кіеве на гадавіну рэферэндуму 1995 года

14 траўня грамадзянская ініцыятыва кіяўлян арганізавала пікетаванне амбасады Беларусі ў Кіеве. Чыннікам паслужылі 14-я ўгодкі сумна вядомага рэферэндуму 1995 г., калі была змененая дзяржаўная сымболіка Беларусі з нацыянальнай на савецкую. “Пасля змены сымболікі пачалося паступовае вяртанне іншых савецкіх парадкаў — цэнзура ў СМІ, ціск на апазіцыю, пераслед індывідуальных прадпрымальнікаў і рэлігійныя ганенні на “неафіцыйныя” цэрквы”, — заявіў у сваім выступе пастар Яраслаў Лукасік, дэпартаваны з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у 2007 годзе.Удзельнікі пікету запатрабавалі ад беларускіх уладаў вярнуць нацыянальныя знакі і адмовіцца ад саветызацыі грамадзтва, а таксама спыніць палітыку паступовай ліквідацыі беларускай незалежнасці і пакончыць з палітычнымі пераследамі датычна апазыцыйных дзеячаў і рухаў, у прыватнасці, супраць прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча. Пастар Яраслаў Лукасік распавёў пікетоўцам аб той сітуацыі, якая склалася вакол спадара Н.Аўтуховіча, аб ягоным нематываваным і незаконным утрыманні за кратамі, аб абвешчанай ім галадоўцы і падтрымцы збоку актывістаў грамадзкай арганізацыі «Малады Фронт», якія таксама выказалі свой пратэст уладзе адмовай ад ежы.Пасля аповеду грамадзкасці аб становішчы спраў у Беларусі адзін з арганізатараў мерапрыемства Мікалай Малуха паспрабаваў перадаць прадстаўнікам амбасады зварот да ўладаў. Супрацоўнікі дыпламатычнай установы, спаслаўшыся на прыём дакументацыі толькі праз пошту, адмовіліся выйсці і перапынілі гутарку. У выніку, арганізатары перадалі петыцыю праз міліцыянтаў, якія ахоўваюць амбасаду.Паводле “Нашай Нівы”

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение