![]()
14 траўня ў Маскве каля амбасады Беларусі актывісты руху “Оборона” правялі санкцыянаваны пікет салідарнасці з беларускімі палітвязнямі.10 удзельнікаў акцыі скандавалі: “Жыве Беларусь!”, “Свабоду палітвязням!” і “Беларусі — свабоду!”.Таксама ўдзельнікі пікету раздавалі мінакам улёткі з заявай, у якой звяртаецца ўвага на “падаўленне свабодаў у Беларусі”.
Паводле "Радыё Свабода"