У чэрвені ў Варшаве пройдзе Нацыянальная выстава Беларусі

Для падрыхтоўкі выставы распараджэннем прэм'ер-міністра Сяргея Сідорскага ад 6 мая ўтвораны арганізацыйны камітэт, паведамляе прэс-служба ўрада.Старшынёй аргкамітэта прызначаны віцэ-прэм'ер Андрэй Кабякоў, намеснікамі — намеснік міністра замежных спраў Валерый Варанецкі, намеснік міністра гандлю Алег Якубовіч і намеснік старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Юрый Ласіцкі. У склад аргкамітэта таксама ўвайшлі прадстаўнікі шэрагу іншых міністэрстваў і ведамстваў.Сёлета Беларусь арганізуе 15 нацыянальных выстаў і экспазіцый у 12-ці краінах. Акрамя Варшавы, пройдуць тры нацыянальныя выставы ў Расіі — у Екацерынбургу, Маскве і Краснадары. Беларуская экспазіцыя будзе арганізавана на міжнародным прамыслова-эканамічным форуме "Расія адзіная" ў Ніжнім Ноўгарадзе. Нацыянальныя выставы таксама пройдуць ва Узбекістане, Лівіі, Германіі, Польшчы, Казахстане, Літве і Украіне. Экспазіцыі айчынных тавараў і паслуг з'явяцца на Берлінскай міжнароднай сельскагаспадарчай выставе "Зялёны тыдзень", міжнароднай выставе VietnamExpo ў В'етнаме, Сірыйскай міжнароднай прамысловай выставе SIMA.Паводле "БелаПАН"

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение