У Беластоку прайшла супольная малітва за ахвяр 2 сусветнай вайны

Праваслаўныя, каталікі, эвангелікі ды мусульмане супольна маліліся за супакой душаў загінулых у ІІ сусветнай вайне ды за мір ва ўсім свеце. Супольная малітва праходзіла на гарадзкіх могілках у Беластоку, дзе знаходзяцца магілы жаўнераў Чырвонай Арміі. Некалькі сотняў чалавек: вэтэраны, прадстаўнікі грамадзкіх арганізацыяў, дыпламатычны корпус Беларусі ўшанавалі памяць герояў ІІ сусветнай вайны. Святкаванні прайшлі ля праваслаўнага крыжа, усталяванага ў 40-ую гадавіну вызвалення Беластоку Чырвонай Арміяй. Урачыстасці былі арганізаваныя Генеральным консульствам Рэспублікі Беларусь у Беластоку ды Звязам вэтэранаў у Польшчы і палітвязняў. „Хаця вэтэрнаў штораз меней, памяць аб іх жывая, пра што сведчыць нязменная колькасьць удзельнікаў свята,” – адзначыў віцэ-прэзідэнт Беластоку Аляксандар Сасна. Пасля ўрачыстасцяў усе пераехалі ў консульства на франтавы пачастунак, дзе 84 вэтэраны былі адзначаныя Юбілейным медалём „65 гадоў вызвалення Беларусі”. Паводле “Польскага радыё для замежжа”

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение