Беларус балатуецца ў Еўрапарламент

Прафесар Антон Мірановіч, кіраўнік кафедры гісторыі культур пагранічча ў Інстытуце гісторыі Беластоцкага ўніверсітэта, будзе балатаваца ў Еўрапарламент. Ён беспартыйны, але будзе кандыдаваць ад ліберальнае партыі Грамадзянская платформа ў спалучаных Падляшскай і Вармінска‑Мазурскай акругах (Польшча).Антону Мірановічу сёлета споўніцца 50 гадоў. Ён нарадзіўся 30 кастрычніка 1959 г. у Беластоку, скончыў Беластоцкі універсітэт. Пасля працаваў настаўнікам у школе, супрацоўнічаў з газетамі «Ніва» і «Przegląd Prawosławny».З 1986 г. — выкладчык Інстытута гісторыі Варшаўскага універсітэта, пасля — Інстытута гісторыі універсітэта ў Беластоку. Напісаў некалькі кніг па гісторыі Падляшша.Паводле "Нашай Нівы"

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение