У Польшчы выйшла кніга пра Беларускі рэлігійны друк на Захадзе

Пабачыла свет кніга, прысвечаная рэлігійнаму друку на эміграцыі — сумеснае выданне Беларускага інстытуту навукі і мастацтва, кафедры Беларускай філалогіі факультэта прыкладной лінгвістыкі і ўсходнеславянскіх філалогій Варшаўскага ўніверсітэту і Інстытута славістыкі Польскай.

 

Аўтар кнігі Юры Гарбінскі — даследчык рэлігійнай гісторыі беларускай эміграцыі — засяродзіў увагу найперш на рэлігійным перыядычным друку і графічных выданнях (паштоўках, памятных картках, марках і г.д.) беларусаў на Захадзе.Даследаванне складаецца з пяці асноўных радзелаў. У першым разглядаецца рэлігійная перыёдыка як прадмет даследавання. Аўтар аналізуе стан вывучэння і асноўныя крыніцы даследавання, а таксама спосабы ўліку і рэгістрацыі перыядычных выданняў беларускай эміграцыі.Асобны раздзел кнігі прысвечаны перыядычнаму друку на Захадзе цалкам. Гэта найбольш грунтоўнае на сёння аналітычнае даследаванне, прысвечанае гэтаму віду друкаваных выданняў эміграцыі.Аўтар разглядае асаблівасці развіцця перыядычнага друку беларусаў на Захадзе, тэматыку і перыядычнасць выданняў, тэхнічныя асаблівасці выданняў, наклады, кошты, спосабы распаўсюду і г.д.Трэцяя частка кнігі прадстаўляе асаблівасці менавіта рэлігійнай перыёдыкі эміграцыі. Падаецца канфесійна статыстычная панарама выданняў па асобных рэгіёнах: Заходняя Еўропа, Паўночная Амерыка, Паўднёвая Амерыка, Аўстралія, а таксама аналізуецца перыядычнасць і інфармацыйны профіль выданняў, склад рэдакцый, кантынгент чытачоў, змест і тэматыку матэрыялаў, мову і графіку, тэхнічныя асаблівасці друку і наклады і г.д.На падставе параўнання звестак пра беларускі перыядычны друк на Захадзе цалкам і рэлігійны друк як асобную яго галіну Юры Гарбінскі адмысловы раздзел сваёй кнігі - ён займае большую частку выдання - склаў у выглядзе статыстычных табліц, схемаў і дыяграм, на якіх адлюстроўваюцца суадносіны выданняў па розных параметрах для асноўных краін беларускай прысутнасці. Значнай дапамогай аўтару ў складанні такой статыстыкі стала «Бібліяграфія беларускага друку на Захадзе» Зоры і Вітаўта Кіпеляў.У кнізе «Беларускі рэлігійны друк на Захадзе» зроблена, напэўна, адна з першых спробаў сістэматызацыі і аналізу графічных друкаў беларускай дыяспары — рэлігійных і свецкіх паштовак, памятных картак, марак — тэхнічных асаблівасцей іх выдання, выдаўцоў, накладаў і г.д.У дадатках да кнігі змешчаны каляровыя выявы такіх графічных друкаў, а таксама вокладак і тытульных лістоў значнай часткі знойдзеных аўтарам рэлігійных перыёдыкаў. Адмысловым дадаткам да кнігі ёсць CD, на якім размешчаны PDF файлы з табліцамі статыстыкі беларускіх перыядычных выданняў па асобных краінах.Багата ілюстраванае і якасна выдадзенае даследаванне Юрыя Гарбінскага будзе цікавае як для прафесійных навукоўцаў, гэтак і для аматараў беларускай гісторыі і культуры.На жаль, выдадзенае ў Польшчы, яно мае вельмі абмежаваныя магчымасці з’яўлення ў Беларусі.**********************Юры Гарбінскі. Беларускі рэлігійны друк на Захадзе: пэрыёдыка, графічныя друкі (1945—2005). Нью Ёрк—Варшава, 2009. — 884 с.: іл. + СDПаводле “Нашай Нівы”

 


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение