Часовы консульскі пункт і беларускі турысцка-інфармацыйны цэнтр адкрыліся ў Аўгуставе (Польшча)

У польскім горадзе Аўгуставе адкрыўся часовы консульскі пункт і рэгіянальны турысцка-інфармацыйны цэнтр Рэспублікі Беларусь. Як паведаміла прэс-служба беларускага МЗС, консульскі пункт і цэнтр былі адкрытыя 4 траўня і будуць працаваць да верасня 2009 года. Месца знаходжання пункта і цэнтра: г. Аўгустаў, вул. Вежбна, дом 9, каб. 3. У часовым консульскім пункце замежныя грамадзяне змогуць афармляць групавыя і індывідуальныя візы для ўезду ў Рэспубліку Беларусь. Таксама замежныя турысты маюць магчымасць атрымаць поўную інфармацыю пра турыстычны патэнцыял Беларусі, умовы і спосабы ажыццяўлення экскурсійных паездак у Беларусь.Паводле "БелаПАН"

 

 


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение